Таццяна       Песні       Відэа       Канцэрты       Тэксты       Фота       Кантакты        RU  BY  EN  PL   

Таццяна Салаўёва
Фота Jerzy Dziedziczak

Навiны


08 чэрвеня 2016
Апублікавана інтэрв'ю (english) з Таццянай для LiveTrigger Magazine.

14 мая 2016
Відэа («Калышыця», «Марья», «Ты приходишь издалека») выступу Таццяны Салаўёвай, Аляксандра Блахіна і Ігара Адасіка ў канцэрце «Наполним музыкой сердца» (Гродна, 14.04.2016).

19 апреля 2016
Апублікаванае поўнае відэа канцерта-перформанса групы сучаснай харэаграфіі «ТАД» на песні Таццяны Салаўёвай (запіс 2013 года).

23 лютага 2016
Новая песня «Маё каханне» на верш Ліны Кастэнка (пераклад Міхась Скобла).

29 апреля 2015
Перадача «Подых струн» з удзелам Таццяны выйшла на тэлеканале Беларусь 3.

06 лютага 2015
Запісаныя тры песні Ўладзіміра Захарава на вершы беларускіх паэтаў Ю.Гумянюка, У.Караткевіча, А.Бембеля ў выкананні Таццяны.

19 верасня 2014
Відэа («Вясна Красна», «Калыханка») выступу Таццяны Салаўёвай, Аляксандра Блахіна і Ігара Адасіка на Фестывалі сярэднявечнай і этнічнай музыкі (Гродна, 14.09.2014).

05 красавіка 2014
Аўдыёзапiс перадачы Ягора Чупракова «Жывое радыё» 03.04.2014 з удзелам Таццяны Салаўёвай i Аляксандра Блахiна (радыё MFM 105fm, Гродна).

03 красавiка 2014
Песня Таццяны на верш Валярыны Куставай «Парыжанiн» трапiла ў складанку песень на вершы беларускiх паэтаў «Паэты жывуць у песнях».

02 сакавiка 2014
Вiдэа (з 50:25) выступу на вечары музыкi i паэзii ў рамках фестываля «Каложский благавест» у Гродна.

03 верасня 2013
Апублiкавана вiдэа з выступу на фестывале «Фолк Фiеста» у г. Ныса (Польшча).

17 чэрвеня 2013
Апублiкаваныя некалькi вiдэа з канцерта-перфоманса Таццяны і групы сучаснай харэаграфіі «ТАД».

26 апреля 2013
На тэлеканале «Гродна Плюс» выйшла перадача «Терыторыя музыкi» з удзелам Таццяны (вiдэа).

26 студзеня 2013
Апублiкаваны клiп на песню «Дудка» (відэа), зняты ў рамках праекта LDZvideo, рэалізаванага нашымі сябрамі з Stowarzyszenie Topografie.

23 лiстапада 2012
Прэм'ера песні«Светлому дню» (відэа). Упершыню выконвалася ў нядзелю 18.11.2012 на Вялікім Фінале фестывалю OPPA ў Варшаве.

18 лiстапада 2012
Таццяна стала лаўрэатам Залатой Пяцёркі Міжнароднага фестывалю бардаў «OPPA» у Варшаве.

24 октября 2012
Выступ Таццяны і Аляксандра (вiдэа) на гала-канцэрце фестывалю «Tai–aš» у царкве Сьв. Катрыны. Вільня, 21.10.2012.
  


Марья
Ты приходишь издалека...
live @ «Живое радио», Гродно, MFM 105fm
Рэчанька (народная, обр. Т.Соловьёва)
live @ «Живое радио», Гродно, MFM 105fm
Парыжанiн (верш В.Куставай)
баян - Дмитрий Казека
Маё каханне (верш Л.Кастэнка)
пераклад М.Скобла
больш музыкі...

больш відэа...

Таццяна Салаўёва – аўтар песень, кампазітар з горада Гродна на Беларусі.

Піша і выконвае творы на стыку аўтарскай/камернай песні і этнікі, апрацоўвае беларускія народныя песні, супрацоўнічае з акадэмічнымі музыкамі і харэаграфічнымі калектывамі. Лаўрэат і прызёр беларускіх, украінскіх, расійскіх і польскіх фестываляў аўтарскай песні; госць фестываляў бардаўскай, акустычнай і этнічнай музыкі ў Беларусі, Польшчы і Прыбалтыцы.

Яе музычныя захапленні – як класічная (акадэмічная) музыка, так і джаз, арт-рок, этніка, з асаблівай любоўю да эксперыментаў па змешванні розных стыляў. Таму яе творы такія разнастайныя: ад класічнай аўтарскай песні да фольку і арт-рока.

Акустычны праект Таццяны Салаўёвай

З 2012 года Таццяна супрацоўнічае з мульціінструменталістам Аляксандрам Блахіным. Аляксандр – лідэр лідскай групы «Нема», грае на этнічных духавых (флейты, жалейкі, акарыны, калюка, сякухати), перкусіі, варгане, калимбе і іншых інструментах; вырабляе музычныя інструменты для сябе і для вядомых беларускіх калектываў. Таццяна і Аляксандр падрыхтавалі канцэртную праграму з песень аўтарства Таццяны і ўласных апрацовак беларускіх народных песень. З 2013 года з Таццянай і Аляксандрам грае гродзенскі перкусіяніст Ігар Адасік.

Праект выступаў ў Беларусі, Польшчы, Латвіі, Літве, прымае запрашэнні на канцэрты і фестывалі.

Канцэрт-перфоманс Таццяны Салаўёвай і групы сучаснай харэаграфіі «ТАД»

У 2013 годзе адбылося супрацоўніцтва Таццяны Салаўёвай з гродзенскай групай сучаснай харэаграфіі «ТАД» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Куракулава. Таццяна і «ТАД» падрыхтавалі і прадставілі гродзенскай публіцы канцэрт-перфоманс.

Гэта жывы канцэрт камерных песень аўтарства Таццяны і яе апрацовак беларускіх народных песень; для кожнай песні Дзмітрыем Куракулавым знойдзена харэаграфічнае рашэнне; нумары ўтвараюць некалькі блокаў, звязаных агульнай ідэяй, строямі і дэкарацыямі. Працягласць канцэрта-перформансу крыху больш за гадзіну, ён разлічаны на камерныя залы. Унікальнасць яго, акрамя ўсяго іншага, у тым, што (наколькі нам вядома) ніхто, ніколі і нідзе не танцаваў камерную і аўтарскую песню ў такім аб'ёме, у выглядзе цэласнага спектакля.

У спектаклі, акрамя Таццяны і танцораў групы «ТАД», прымалі удзел музыканты Аляксандр Блахін (этнічныя духавыя, варган, перкусія) і Ігар Адасік (перкусія, тыбецкія пяючыя чашы, шумавыя эфекты).

Поўны відэазапіс канцерта-перформанса можна паглядзець тут.



Прэса і этэры:
Interview for LiveTrigger Magazine: "Tatiana Soloviova, songs from the post-soviet territory"
«Подых струн», тэлеканал «Беларусь 3», 29.04.2015
Перадача Ягора Чупракова «Жывое радыё» з на радыё MFM 105fm, Гродна, 03.04.2014
«Тэрыторыя музыкі», тэлеканал «Гродна Плюс», 26.04.2013
Перадача Вiктара Сямашкi «Bardos (ч.5)» з цыкла «Кракатук», 19.07.2012
«Гроднаманiя», тэлеканал «Гродна Плюс», 25.06.2011
Бардрадыё.net, Кiеў, 07.01.2011
«Аўтарская песня» на 1-м Нацыянальным канале Беларускага Радыё, 05.12.2011

«Роднае слова гучыць у Гароднi», 24.02.2017
Интервью для читателей Grodno.in, 25.02.2015
«Гарадзенскi выступ Таццяны Салаўёвай», budzma.by, 03.04.2014
Festivalio "Tai - Aš" svečiai iš Baltarusijos: "Daina yra daugiau nei vien tekstas", 13.10.2012
«Татьяна Соловьёва и Александр Блохин с музыкальной сказкой в Кальянной», samlook.org, 03.06.2012


© 2010-2016 Павел i Таццяна Салаўёвы
За пляцоўку дзякуй Сяргею Хаменка